Августин Милованов
Нарадзіўся 16.06.1937. Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Працуе ў тэатры з 1962 года. Сярод лепшых роляў: Тата, Гаспадар (“Зацюканы апостал” і “Святая прастата” А.Макаёнка), Арэшкін (“Крыніцы” паводле І.Шамякіна), Марцін Лютэр (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Нейгаўз (“Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона), Доктар Маер (“Апошні шанц” В.Быкава), Осіп (“Рэвізор” М.Гогаля), Кудраш (“Навальніца” А.Астроўскага), Дэ Манлюкар (“Лесвіца славы” А.Скрыба), Зурыко (“Я, бабуля, Іліко і Іларыён” Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе), Герастрат (“… Забыць Герастрата!” Р.Горына), Шындзін, Айзатулін (“Мы, што ніжэй падпісаліся”, “Пратакол аднаго пасяджэння” А.Гельмана), Міхай Груя (“Святая святых” І.Друцэ), Гелі Гэй (“Што той салдат, што гэты” Б.Брэхта), Аляксандр Амількар (“Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць” І.Жаміяка), Макарэл (“Зоркі вечныя” М.Бора), Ромул (“Ромул Вялікі” Ф. Дзюрэнмата), Шчасліўцаў (“Лес” А.Астроўскага), Тэўе (“Памінальная малітва” Р.Горына), Арцэбіскуп (“Князь Вітаўт” А.Дударава), фон Вальтэр (“Каварства і любоў” Ф.Шылера).